- маліна – 200 г
- воцат (сталовы) - 500 мл.
- цукар - 1 ст.л.
Воцатам з водарам маліны вельмі добра запраўляць гароднінныя і фруктовыя салаты. Яго часта дадаюць у соусы і марынады для мяса і птушкі.
Акрамя таго, малінавы воцат можна выкарыстоўваць пры кансерваванні гародніны.
Маліну перабраць, злёгку прамыць праточнай вадой, старанна абсушыць папяровымі сурвэткамі.
Палову ягад раздушыць разам з цукрам, пакласці ў слоік. Воцат трохі нагрэць і заліць ім маліну.
Слоік шчыльна зачыніць і пакінуць у прахалодным месцы на 1-2 дня. Воцат працадзіць у бутэльку.
Дадаць пакінутыя цэлыя ягады маліны. Даць настаяцца тыдзень.
|