-цытрынавая трава - 2 сцябла
-часнык (пачышчаны) - 3 долькі
-імбір (здробнены) - 1 ст. л.
-рысава-вінны воцат - 1 шклянка
1. Цытрынавую траву памыць і прасушыць. Дробна парэзаць. Долькі часныку разрэзаць на палоўкі.
2. Цытрынавую траву, часнык і імбір пакласці ў шкляную тару.
3. У сатэйніку на сярэднім агні разагрэць воцат да кіпення. Прыбраць з пліты, астудзіць да пакаёвай тэмпературы, пераліць у гарлач з інгрэдыентамі.
Пакінуць да поўнага астуджэння, накрыць і паставіць у цёмнае сухое месца. Выкарыстоўваць мінімум праз 2 тыдні.
Такі духмяны воцат добра дапоўніць гароднінныя салаты і выдатна падыдзе для мясных марынадаў.
|