-рысавы воцат
-часнык (вычышчаны) - 2-3 зубчыка
-шніт-цыбуля.
У гарачай мыльнай вадзе вымыць некалькі бутэлек ёмістасцю 675-900 мл з коркамі (ці слоікаў з пластмасавымі вечкамі).
Для стэрылізацыі змясціць бутэлькі ў вялікі рондаль (а коркі - у маленькі), заліць вадой і давесці да кіпення на моцным агні.
Кіпяціць 15 хвілін, ваду зліць. Змясціць у бутэльку часнык і шніт-цыбулю, пры неабходнасці інгрэдыенты трэба праштурхнуць унутр бутэлькі лейцарам.
Давесці да кіпення 675-900 мл воцату ў посудзе з нержавеючага металу. Уліць праз варонку ў бутэльку.
Зачыніць коркам. Пакінуць у прахалодным цёмным месцы на 2 тыдні. Пераліць праз дробнае сіта ў мерную кружку.
Выкінуць часнык і шніт-цыбулю. Ізноў пераліць воцат у бутэльку. Захоўваць пры пакаёвай тэмпературы да 3 месяцаў. Калі корак выскачыць, воцат выліць.
|