-агрэст - колькі сыдзе
-вада кіпячоная халодная - колькі сыдзе
-цукар – 150 г
-сок парэчкі чырвонай - па густу
Воцат з агрэста ўтрымоўвае ўсе карысныя рэчывы агрэста. Захоўваць вітамінавы воцат варта ў цёмным месцы пры нулявой тэмпературы. Рыхтаваць воцат так. Ягады прамыць, прасушыць і здрабніць.
Двухлітровы слоік стэрылізаваць над чайнікам 20 хвілін і напалову запоўніць падрыхтаванымі ягадамі. Заліць іх кіпячонай халоднай вадой (1:1), дадаць 150 г цукру і зачыніць чатырохслаёвай марляй.
Паставіць на святло, але без прамых сонечных прамянёў, на два месяца для закісання. Атрыманую вадкасць працадзіць, разліць у бутэлькі. Афарбаваць сокам чырвонай парэчкі.
Вітамінавы воцат незаменны пры падрыхтоўцы салат, вінегрэтаў, падаецца таксама да рыбных і мясных страў. Асабліва каштоўны ён узімку, увесну, калі памяншаецца спажыванне гародніны і садавіны.
|