-белы вінны воцат
-цэдра (нарэзаная палоскамі) - 1 апельсін
-базілік - 1 галінкі.
У гарачай мыльнай вадзе вымыць некалькі бутэлек ёмістасцю 675-900 мл з коркамі (ці слоікаў з пластмасавымі вечкамі). Для стэрылізацыі змясціць бутэлькі ў вялікі рондаль (а коркі - у маленькі), заліць вадой і давесці да кіпення на моцным агні. Кіпяціць 15 хвілін; ваду зліць.
Змясціць у бутэльку апельсінавую цэдру і галінкі базіліка, пры неабходнасці інгрэдыенты трэба праштурхнуць унутр бутэлькі лейцарам. Давесці да кіпення 675-900 мл воцату ў посудзе з нержавеючга металу. Уліць праз варонку ў бутэльку. Зачыніць коркам.
Пакінуць у прахалодным цёмным месцы на 2 тыдні. Пераліць праз дробнае сіта ў мерную кружку. Выкінуць галінкі базіліка і цэдру. Ізноў пераліць воцат у бутэльку. Захоўваць пры пакаёвай тэмпературы да 3 месяцаў. Калі корак выскачыць, воцат выліць.
|