Узяць лісце бядрынца, сарванае ў цёплую сонечную раніцу, пакласці ў шкляны слоік, трохі ўшчыльніць і заліць воцатам з сідру ці белага віна. Сумесь закаркаваць і 1 тыдзень трымаць на сонечным месцы. Затым воцат вынесці ў халоднае месца і захоўваць.