-белы воцат (дыстыляваны)
-перац чылі (свежых) - 1-4 шт.
-кінза - 2-3 галінкі.
У гарачай мыльнай вадзе вымыць некалькі бутэлек ёмістасцю 675-900 мл з коркамі (ці слоікаў з пластмасавымі вечкамі).
Для стэрылізацыі змясціць бутэлькі ў вялікі рондаль (а коркі - у маленькі), заліць вадой і давесці да кіпення на моцным агні.
Кіпяціць 15 хвілін, ваду зліць. Змясціць у бутэльку перцы чылі і галінкі кінзы, пры неабходнасці інгрэдыенты трэба праштурхнуць унутр бутэлькі лейцарам.
Давесці да кіпення 675-900 мл воцату ў посудзе з нержавеючага металу. Уліць праз варонку ў бутэльку.
Зачыніць коркам. Пакінуць у прахалодным цёмным месцы на 2 тыдні. Пераліць праз дробнае сіта ў мерную кружку.
Выкінуць галінкі кінзы і перац. Ізноў пераліць воцат у бутэльку. Захоўваць пры пакаёвай тэмпературы да 3 месяцаў. Калі корак выскачыць, воцат выліць.
|