- 200 г лісцяў эстрагону,
-50 г мятнай мелісы,
-6 галовак шалота,
-4 шт. лаўровага ліста,
-7 бутонаў гваздзікі,
-1 ст. лыжка белага перцу,
-1 л белага віннага воцату,
-4 сцябла эстрагону.
Лісце эстрагону і мятнай мелісы вымыць і добра прасушыць. Зеляніну разам са здробненай цыбуляй і ўсімі рэзкімі затаўкамі, акрамя сцеблаў эстрагону пакласці ў бутлю.
Заліць воцатам, закаркаваць і паставіць на 2 дні ў цёплае светлае месца. Затым праз ільняное палатно працадзіць, адціснуць, наліць у бутлю і пакласці свежыя сцеблы эстрагону. Бутлю закаркаваць і паставіць у халоднае месца.
|