-6 мяцёлак з кветакамі бузіны,
-20 ядлоўцавых ягад,
-1 л добрага белага віннага воцату.
Кветкі бузіны асцярожна вымыць і добра прасушыць. Кветкі бузіны з ядлоўцавымі ягадамі выкласці ў стэрыльныя бутэлькі, заліць воцатам і закаркаваць.
У зачыненых бутэльках воцат захоўваць каля 2 тыдняў у прахалодным месцы.
Воцат залівайце ў бутлю з шырокім горлачкам, інакш не зможаце апусціць туды кветкі бузіны.
|