-1 бутэлька белага бальзамічнага воцату
-1 лайм
-1 галінка размарына
-15-20 гарошын чырвонага перцу
Такі воцат надасць вашым салатам і стравам непаўторныя пікантнасць і водар. Сама падрыхтоўка зойме не больш за 10 хвілін.
Трэба будзе толькі пачакаць некалькі дзён, каб водары перамяшаліся. Такую бутэлечку прыемна бачыць у сябе на кухні і не сорамна надарыць у якасці сувеніра.
Лайм памыць, абцерці насуха. Пры дапамозе нажа для чысткі гародніны акуратна зрэзаць цэдру ў выглядзе спіралі.
Акуратна згарнуць спіраль і паступова апусціць у бутэльку з воцатам. Следам таксама акуратна апусціць у воцат галінку размарына і ўсыпаць гарошыны перцу.
Закаркаваць бутэльку і адставіць на некалькі дзён (прыкладна тыдзень) у бок. Потым можаце выкарыстоўваць у якасці звычайнага воцату, для запраўкі салатаў.
|