-500 г маліны,
-5-6 лісцікаў шалвеі,
-5-6 лісцікаў мяты,
-5-6 лісцікаў перачнай мяты,
-500 мл віннага воцату.
Маліну пажадана выкарыстоўваць толькі што сабраную. Ягады мыць не трэба. Скласці ягады ў бутэльку ці слоік.
Лісце шалвеі, мяты і перачнай мяты ( прашу не блытаць гэтыя дзве разнавіднасці мяты) памыць і пакласці ў слоік да ягад маліны. Зараз заліць змесціва слоіка ці бутэлькі вінным воцатам, шчыльна зачыніць.
Паставіць ёмістасць на падваконнік на сонейка, вытрымаць 3 тыдні, затым прыбраць у цёмнае , прахалоднае месца.
Адзін раз у тыдзень ёмістасць узбоўтваць. Вельмі смачны з фруктовымі салатамі. Захоўваецца такі воцат 2 гады,з умовай што будзе стаяць у цёмным,прахалодным месцы.
|