-1 л 9-адсоткавага воцату:
-3-4 лаўровых ліста,
-5-6 гарошын чорнага перцу,
-5-6 гарошын духмянага перцу,
-6-7 бутонаў гваздзікі,
-1 гарбатная лыжка гарчычнага насення (можна замяніць 1 сталовай лыжкай дробна нарэзанага кораня хрэна).
Падрыхтоўваюць прадукты, складаюць у літровы слоік, заліваюць воцатам і адстаўляюць у прахалодным месцы на тры-чатыры тыдні.
Па заканчэнні часу воцат зліваюць, фільтруюць. Захоўваюць шчыльна зачыненым у прахалодным цёмным месцы.
Воцат выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі марынаванай гародніны.
|