-чырвоны вінны воцат
-галінкі шалвеі і размарына.
У гарачай мыльнай вадзе вымыць некалькі бутэлек ёмістасцю 675-900 мл з коркамі (ці слоікаў з пластмасавымі вечкамі).
Для стэрылізацыі змясціць бутэлькі ў вялікі рондаль (а коркі - у маленькі), заліць вадой і давесці да кіпення на моцным агні. Кіпяціць 15 хвілін, ваду зліць.
Змясціць у бутэльку галінкі шалвеі і размарына, пры неабходнасці інгрэдыенты трэба праштурхнуць унутр бутэлькі лейцарам.
Давесці да кіпення 675-900 мл воцату ў посудзе з нержавеючага металу. Уліць праз варонку ў бутэльку. Зачыніць коркам.
Пакінуць у прахалодным цёмным месцы на 2 тыдні. Пераліць праз дробнае сіта ў мерную кружку.
Выкінуць галінкі травы. Ізноў пераліць воцат у бутэльку. Захоўваць пры пакаёвай тэмпературы да 3 месяцаў. Калі корак выскачыць, воцат выліць.
|