-шыпшынавае свежае лісце, пабегі і ягады - колькі сыдзе
-цукар -100-150 г
-вада – 1 л
Свежае лісце і ягады шыпшыны (узяць у роўных долях), зялёныя верхавінныя пабегі паскладаць у шкляны слоік з шырокім горлачкам.
Заліць астуджанай кіпячонай вадой, дадаць цукар, накрыць марляй, пакінуць на закісанне пры пакаёвай тэмпературы ў прыцемненым месцы.
Вытрымаўшы 1,5-2 месяцы, зліць і працадзіць гатовы воцат, разліць па бутэльках, закаркаваць коркамі.
Захоўваць у прыцемненым месцы пры пакаёвай тэмпературы.
|