-500 г недаспелага агрэста
-20 г лісця чорнай парэчкі
-200 г цукровага пяску
-2 літра кіпячонай і астуджанай вады
Слоік (3-х літровы) памыць і прастэрылізаваць. Ягады прамыць, растаўчы (па магчымасці, каб усе ягады лопнулі), і пакласці ў слоік, чаргуючы з мытым парэчкавым лістом.
Цукар, заліць вадой, размяшаць да растварэння крышталяў і заліць ягады. Накрыць марлевай сурвэткай. Першы тыдзень мяшаць 1 раз у дзень.
Брадзіць будзе воцат 2 месяцы, затым працадзіць, зачыніць слоік і пакінуць пры пакаёвай тэмпературы да празрыстасці.
Зняць з асадка ў чыстую ёмістасць, захоўваць у цёмным месцы пры пакаёвай тэмпературы.
Ягадныя уксусы захоўваюцца вельмі доўга (больш 8 гадоў), у адрозненне ад яблычнага.
|