Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Прыправы

    ВОЦАТЫ НА САДОВАЙ ТРАВЕ

    Мятны, ружовы і лавандавы воцаты падыходзяць да фруктовых дэсертаў. Фенхелевы дадасць нотку аніса, пурпурны базілік надасць воцату выдатны пурпурны каралеўскі колер.

    Базілік - кароль травы! Белы вінны воцат - найболей выкарыстоўваемы, але спіртовы, рысавы, воцат з хераса, соладу і сідра таксама можна выкарыстоўваць.

    Шалвея ў сідравым воцату - вельмі добрае спалучэнне і падыходзіць да свініны. Травяныя воцаты дадаюць у супы, салаты, запраўкі, гародніну і марынады.

    Самае любімае – воцатам з пурпурнага базіліка апырскаць нарэзаныя агуркі. Хораша і смачна. У большасці кулінарных кніг апісваюцца два метады араматызацыі воцату.

    Закіпяціць воцат, затым дадаць траву. У метадзе кіпячэння эфірныя маслы могуць знікаць. Другі метад - змясціць траву ў бутэльку і пакінуць на сонечным акне, або прама ў садзе.

    Прырода больш далікатная да эфірных маслаў - сонцам награвае воцат днём і астуджае па вечарах. Праз тыдзень ці 10 дзён травяны воцат гатовы для разлівання яго ў дэкаратыўныя бутэлечкі.

    Для выраба віннага воцату травы збіраюць раніцай, пасля высыхання расы. Гэты ідэальны час, асабліва для цім’яна, але вы можаце смела парушыць правілы.

    Злёгку спаласнуць траву халоднай вадой і, паклаўшы іх на ручнік абсушыць. На 4 кубкі воцату дадаць 1 кубак травы. Калі горлачка бутэлькі занадта вузкае, выкарыстоўвайце драўляны тронак лыжкі ці палачкі, каб праштурхнуць траву ўнутр.

    Усе ёмістасці неабходна вымыць гарачай вадой з мылам, а лепш прастэрылізаваць. Зачыняць бутэлькі лепш коркавымі ці пластыкавымі коркамі - металічныя могуць ржавець і сапсаваць густ.

    Калі водар ужо настаяўся, прафільтруйце воцат праз фільтр для кававаркі ў адмысловыя бутэлечкі для вашай калекцыі.

    Пакладзіце свежую траву ў іх, каб вы ведалі, на якой траве настаяны воцат. Зачыніце коркавымі коркамі і зрабіце этыкеткі па вашым густу. Можна таксама заліць коркі воскам.

    Захоўвайце ваш твор у цёмным месцы, бо сонца можа сапсаваць колер і водар. Калі вы жадаеце падарыць каму-небудзь бутэлечку, дадайце хораша аформленую картку з рэцэптам, прывязаўшы яе стужкай ці вяроўкай. Або картку з рэцэптамі ўжывання гэтага воцату - салата ці запраўкі.

    Добра ўпрыгожыць ваш падарунак маленькі букет сухой травы. Ці невялікія бутэлечкі з рознымі воцатамі можна аформіць у падарункавы кошык з прыкладаннем адмысловай кніжкі рэцэптаў.

    Памятайце, што трава павінна быць чыстай ад хімічных забруджванняў. Ружы з кветкавых крам не падыходзяць для воцатаў, бо апырскваюцца хімікатамі.

    Некаторыя спалучэнні:

    -Меліса

    -Маяран і чабор

    -Базілік, эстрагон, кветкі цыбулі-шалот і чабор садовы

    -Базілік і бядрынец-каменяломнік

    Катэгорыя: Прыправы | Дабавіў: wawkalaki (29.07.2014)
    Праглядаў: 245 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar