-100 г свежага чырвонага вострага перцу,
-1 л арахісавага, ці кукурузнага, ці сесам алею,
-2 ст. лыжкі салодкай ці вострай папрыкі.
Струкі вострага перцу разрэзаць уздоўж і выняць насенне, якое вельмі вострае.
Пасекчы ў кухоннай машыне і дадаць у рондаль з алеем.
Асцярожна падагрэць да 120 градусаў і трымаць 15 хвілін,
алей астудзіць, дадаць парашок папрыкі.
Калі цалкам алей астудзіцца, прафільтраваць.
Затым разліць у стэрыльныя слоікі і закаркаваць.
Алей можна ужываць адразу.
|