-600 г мякаці гарбуза,
-400 г кіслых яблыкаў,
-2 цыбуліны,
-4 раздушаных зубка часныку,
-1 маленькі корань імбіра,
-100 г разынак,
-1 ст. л. зерняў зялёнага перцу,
-нацёртая цэдра хімічна неапрацаванай цытрыны,
-0,5 г. л карыцы,
-0,5 г. л парашка гваздзікі,
-1,0 г. л парашка жоўтай гарчыцы,
-2-3 сухіх струка перца "Чылі",
-5 ст. л кандытарскага цукру,
-1 г. л солі,
-трошкі кайенскага перцу ці соуса "Табаско",
-250 мл белага віннага воцату,
-5 ст. л воцату "Чэры" ці "Бальзаміко",
-1 кубак вады.
Гарбуз пачысціць, выразаць зерне і парэзаць мякаць на маленькія кавалачкі. Цыбулю здрабніць і падсмажыць у алеі да залаціста- карычневага колеру. Кавалачкі гарбуза дадаць у сумесь з віна і воцату, патушыць 10 хвілін. Затым дадаць кавалачкі яблыкаў і ўсе пакінутыя кампаненты. Яшчэ дадаць 1 кубак вады і, бесперапынна памешваючы, варыць 20-30 хвілін да аднастайнай масы. Кетчуп разліць у падрыхтаваныя стэрылізаваныя гарачыя слоікі і закатаць.
|