-0,5 кг памідораў,
-0,5 кг рэпчатай цыбулі,
-6 шт. салодкага перцу,
-2 маленькіх вострых перчыка,
-1 кавалачак (ці дробку) імбіра,
-6-8 гарошын чорнага перцу,
-2 гваздзічкі,
-0,5 ст. алею,
-1 ст. віннага воцату,
-0,5 ст. цукровага пяску,
-0,5 г. лыжкі карыцы,
-0,5 г. лыжкі чырвонага молатага перцу,
-1 г. лыжка солі.
Памідоры, цыбулю, перац (салодкі і востры) нарэзаць кубікамі і паставіць тушыць на 30 хвілін, дадаўшы алей, перац гарошкам, імбір і гваздзічку. Затым працерці гародніну праз сіта, дадаць воцат, соль, цукар, карыцу і чырвоны молаты перац. Уварыць на павольным агні да загусцення, раскласці па бутэлечках ці слоічкам і закаркаваць. Захоўваць у прахалодным месцы.
|