Як і воцаты, алеі на траве добрыя для кулінарнага выкарыстання і падарункаў.
Існуе таксама некалькі спосабаў вырабу алеяў на траве.
Але ўсе яны заснаваны на апусканні травы ў нагрэты алей і павольнае астыванне.
Некаторыя раяць змясціць траву ў алей і пакінуць на 2-3 тыдні, некаторыя - на 2-3 дні, затым выняць
і пакласці свежую траву і рабіць так на працягу 2-3 тыдняў.
Аднак, усе раяць спрабаваць на густ і запах і настойваць больш, калі не досыць водару.
Захоўваць такі алей можна 2-3 месяца.
Выбіраючы посуд для алею, зважайце на горлачка.
Трава павінна вольна змяшчацца ў алеі і вымацца з яго.
Для настойвання лепш за ўсё падыходзяць слоікі для кансервавання.
А затым можна пераліць у прыгожыя бутэлечкі, змясціўшы туды свежыя галінкі травы.
Перад настойваннем траву можна памыць,
але яна павінна быць зусім сухой, каб вада не патрапіла ў алей,
лепш траву злёгку расцерці для ўзмацнення водару перад змяшчэннем у алей.
Лепшы алей для настойвання – лёгкі духмяны аліўкаві алей.
Шафлаверавы і сланечнікавы алей таксама падыдуць.
Настойванне займае 3-5 тыдняў, затым яго можна выкарыстоўваць
для запраўкі салат ці для гатавання.
Некаторыя рэцэпты раяць спачатку злёгку нагрэць алей,
або ўліць 1 ст.л. віннага воцату на пінту масла,
каб засцерагчы яго ад псуты.
|