-2 ст л аліўкавага алею
-1 сярэдняя чырвоная цыбуліна (дробна парэзаць)
-2 зубчыка часныку (дробна парэзаць)
-350 г свежых ці замарожаных журавін
-1/2 шкл. цукру дэмерара
-1/4 ст. чырвонавіннага воцату
-жменя лісцяў базіліка
-1/4 г. л. солі
-дробка молатага чорнага перцу
На сярэднім агні патушыць цыбулю і часнык, каб сталі мяккімі, але не памянялі колер.
Дадаць усе астатнія інгрэдыенты і добра перамяшаць. Варыць на сярэднім агні каля 10 хвілін.
Паспрабуйце на густ, ці не трэба дадаць солі ці перчыка. Можна захоўваць у звычайным кантэйнеры ў халадзільніку да 1 месяца.
|