-1 ст. л. апельсінавай цэдры
-200 мл вады
-200 г разынак
-200 г здробненых арэхаў
-1 г.л. карыцы
-350 г журавіны
-1 г.л. мушкатавага арэха
-200 г цукру
Пакладзіце ў невялікі рондаль журавіны, апельсінавую цэдру і цукар. Дадайце сок аднаго апельсіна і трохі вады.
Пастаўце рондаль на павольны агонь. Калі частка вадкасці выпарыцца, дадайце арэхі, разынкі і спецыі.
Рыхтуйце, пакуль маса зусім не згусне. Рэліш лепш падаваць да стала астуджаным.
|