-150 г сметанкавага масла,
-2-4 сталовыя лыжкі зеляніны (кроп, пятрушка, маяран, базілік, кервель, эстрагон)
-соль,
-чорны молаты перац
Зеляніну кропу і пятрушкі вымыць, адкінуць на сіта,
каб сцякла вада, і дробна нарэзаць.
Да збітага сметанкавага масла дадаць зеляніну,
соль і перац па густу.
Гэта масла фармуюць у выглядзе каўбасак
і замарожваюць у халадзільніку,
а затым ужываюць для ўпрыгожвання бутэрбродаў.
Паспрабуйце:
Нашмароўваюць зялёнае масла на хлеб,
зверху кладуць тонкую лустачку вэнджанай каўбасы,
на якую кладуць кружочак бялку крутога яйка.
|