"Зялёнае масла" - гэта размятае сметанкавае масла, перамяшанае з дробна нарэзанай зелянінай.
Калі пакласці яго на хлеб і падаць да рыбы, атрымаецца і смачна, і хутка.
Сметанкавае масла расцерці, пасаліць, пасыпаць сечанай зелянінай пятрушкі, паліць цытрынавым сокам і добра перамяшаць.
Загарнуць у пергаментную паперу і пакласці ў халадзільнік.
Можна скласці так: узяць стэрыльны слоічак, пакласці туды масла, накладваючы так,
каб не было пустэч (г.зн. паветра) заліць сланечнікавым алеем, пластом 2 см, паставіць на захоўванне ў халадзільнік ці на лёд.
Калі масла будзеце ўжываць, трэба сачыць, каб сумесь увесь час была пакрыта алеем.
|