-850 г масла сметанкавага,
-200 г зеляні пятрушкі,
-1 цытрына ці 2 г цытрынавай кіслаты,
-50 г вострага соусу,
-10 г солі.
Зеляніну пятрушкі перабраць, выдаліць сцеблы, прамыць у халоднай вадзе, абсушыць і дробна пасячы нажом.
Падрыхтаваную зеляніну пакласці ў размятае сметанкавае масла, дадаць цытрынавы сок ці цытрынавую кіслату
і змяшаць так, каб зеляніна раўнамерна размяркоўвалася ў масле.
Для вастрыні ў масла можна дадаць чырвоны востры перац ці востры соус.
Затым масла разрабіць, надаўшы форму батона дыяметрам 3 см, вагой 250 - 300 г.
Разроблены батон захоўваць у прахалодным месцы.
Зялёнае масла падаюць да біфштэксаў, антрыкотаў і смажанай рыбы ў сухарах і іншым стравам.
|