-масла сметанкавае - ½ шклянкі
-пятрушка сечаная - ½ шклянкі
-цыбуля-шалот - 2 ст. лыжкі
-часнык - 2 зубчыка
-соль - 1 гарбатная лыжка
-перац чорны молаты - ¼ гарбатнай лыжкі
У блендэр пакладзіце размякчанае сметанкавае масла,
пятрушку, здробнены шалот, здробнены часнык, соль і чорны перац.
Узбіце да аднастайнай масы і перакладзіце ў міску.
Гэта французскае масла выдатна падыходзіць для мяса на грылі,
смажанай курыцы, варанай гародніны.
Яго выдатна дадаваць у супы і рагу.
Часта ў яго дадаюць трохі цытрынавага соку.
|