Духмянае сметанкавае масла з зелянінай выдатна падыдзе
для падрыхтоўкі бутэрбродаў і больш складаных страў.
-сметанковае масла - 200 г
-зеляніна - 1 пучок (~50 г )
-соль - 0,5 г.л.
Для падрыхтоўкі зялёнага масла можна браць любую зеляніну,
водар якой Вам больш падыходзіць.
Гэта можа быць пятрушка, кінза, кроп, зялёны базілік
і любая іншая духмяная трава ці іх сумесь.
Перад падрыхтоўкай трэба пакінуць масла
пры пакаёвай тэмпературы, каб яно добра размягчылася.
Для паскарэння працэсу можна пасекчы яго на невялікія кавалачкі.
Пакуль размягчаецца масла зеляніну трэба прамыць,
абсушыць і вельмі дробна парэзаць.
Дадаць здробненую зеляніну і соль да сметанкавага масла.
Добра расцерці сметанкавае масла з зелянінай
і соллю да аднастайнай кансістэнцыі,
затым загарнуць у пергаментную паперу і прыбраць у маразілку.
Захоўваць зялёнае масла ў такім выглядзе можна досыць доўгі час.
|