Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 2
    Гасцей: 2
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    АБРАДАВЫЯ СТРАВЫ

    Гатавалі да пэўных сямейных або каляндарных свят і абрадаў. Старажытныя традыцыйныя А. с. – каша, бліны, аладкі, хлеб і інш. – выконвалі знакавую функцыюі звычайна суправаджалі магічныя абрадавыя дзеянні. Каша з цэлага зерня (ячменнага і інш.) – неад’емная частка радзіннага, вясельнага, памінальнага, каляднага, жніўнага абрадаў.

    Цэнтр. Месца ў святкаванні радзін адводзілася бабінай кашы. На другі дзень вяселля кашу падносілі маладой (гл. Салодкая каша). На памінкі варылі салодкую ячную кашу, якую павінен быў пакаштаваць кожны, а таксама рытуальную памінальную страву – канун.

    Галоўнай А. с. каляднага святкавання была куцця (каша з цэлага абтоўчанага ячменю). Куццю абносілі вакол хаты, ставілі на покуць, каб паспрыяць будучаму ўраджаю, верх з яе аддавалі курам, каб добра несліся.

    Гаспадар або старэйшая жанчына клікалі на посную куццю мароз, загаворваючы, каб ён не марозіў “ні кійкоў, ні гуркоў, ні аратараў старых, ні пагонічаў маладых” (гродзеншчына).

    Куцця, як і бліны, была атрыбутам каляднай варажбы. На Палессі (Лельчыцкі р-н) жытнюю кашу бралі з сабой, як ішлі першы раз жаць, - нажаўшы на першы сноп, тры разы бралі ў рот гэтай кашы, астатнюю выкладвалі ў сноп і завязвалі яго.

    З рытуальнай сімволікай ураджаю звязаны і велікодныя стравы: рэшткі асвячоных у царкве яек, пірагоў, кумпяка (косці) закопвалі на сялянскіх загонах. Адно велікоднае яйка захоўвалі да пачатку сяўбы (яго бралі з сабой, ідучы першы раз сеяць).

    Асаблівая магічная сіла надавалася блінам і аладкам, якія сімвалізавалі сонца і яго гадавы круг (бліны былі абавязковай стравай на масленіцу і каляды). Да А. с. адносяцца таксама звычайныя паўсядзённыя стравы, якія традыцыйна гатуюць у пэўныя святочныя або памінальныя дні.

    На посную куццю (акрамя куцці) варылі посны бурачны боршч (квас), падкалочаны мукой або рошчынай, з грыбамі ці алеем, крупнік, аўсяны кісель, узвар з сушаных яблык, груш, сліў, пяклі бліны ці аладкі, ламанцы з цёртым макам (гл. Лазанкі); на багатую куццю – бліны з салам і каўбасой, боршч з мясам, крупнік, куццю з салам.

    На масленіцу, акрамя бліноў, абавязковымі былі сыр, масла, сала, па магчымасці – кумпяк, парася, на купалле варылі кулагу. На памінальным стале (на дзяды, радаўніцу) абавязкова былі боршч з мясам, сытая каша, каўбаса, бліны.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8423

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 254 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar