Традыцыйны мучны выраб. Муку замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыраквашай, сыроваткай.
Пякуць на папярэдне змазанай тлушчам патэльнi у гарачым духу печы. Раней у святочныя i абрадавыя днi А. пяклi з пшанiчнай мукi вышэйшых гатункаў, у цеста дабаулялi яйкi, масла, соду або дрожджы; гатовыя А. палiвалi цёртым макам (часцей за ўсё на каляды), змазвалi маслам, мачалi ў растопленае сала (тук), смятану цi варэнне.
А. былi пашыраны ў паўд.-ўсх., цэнтр. i зах. частцы Беларусi. Цяпер шырока распаўсюджаны па ўсёй тэр. рэспублiкi.
На Палессi А. называюць блiны з таркаванай бульбы: вялiкiя¬ - на ўсю патэльню i малененькiя – “па ложцы”.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7123
|