Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    АСВЕЧАНЫ МАК – ЛЕПШЫ АБЯРЭГ

    Першы (Мядовы, Макавы) Спас. Першы дзень Успенскага посту носіць у народзе назву Мядовага і Макавага Спаса, таму што ў гэты дзень у храме асвячаюцца мёд і мак. Каб была чыстая вада ў калодзежы, яго на першы Спас абавязкова асвячалі.

    Пачатак Успенскага посту называюць таксама Гаспажынкамі, ці Спажынкамі, звязваючы гэту назву са жнівом, цяжкім для сялян часам. У дзень першага Спаса вернікі неслі ў царкву асвячаць вянкі, сплеценыя з калосся, і мёд у сотах, пяклі караваі з новай мукі.

    Гэты дзень – свята пчаляроў. Спас Макавы – свята маку. У народзе лічылі, што ў гэты дзень неабходна з’есці шмат маку, таму пяклі караваі, бліны, рабілі варэнікі і іншыя стравы, у якіх абавязкова выкарыстоўвалі мак: «На Макавея трэба маку ўволю наесціся».

    Мак асвячалі ў царкве і абсыпалі ім усё навокал: хату, падворак, жывёлу і г.д. Асвечаны мак даволі часта выкарыстоўвалі ад сурокаў:

    «Першым разам, добрым часам. За сінім морам, за шчырым борам стаіць жалезны тын, пад тым тынам рассыпаны мак. Як таго маку ніхто не сабярэць, так раба Божага (імя) ніхто не ўрочыць. Амінь».

    На мак варажылі:

    «Макавею, Макавею, я на цябе канапельку сею. Скажы мне, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала».

    У гэты дзень у некаторых месцах асвячалі садовыя кветкі. Частку кветак неслі на поле для добрага ўраджаю ў будучым, а частку – на магілы памерлых дзяцей. Автор: «Народная газета». Крыніца:http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f8f402200358a439.html

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 278 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar