Народная страва, прысьвечаная сьвяту Аўсеня [1]. Звычай прыгатаваньня зафіксаваны на ўсходзе сучаснай Беларусі, а таксама на Смаленшчыне і Браншчыне. Сьвята Аўсеня адзначалася 1 сакавіка.
Аўсень гатавалі з цэлай сьвіной галавы, якую запякалі ў цесьце. Цеста з аржаной мукі крута замешвалі на цёплай вадзе, дадавалі трошкі масла і соль. Галаву абмазвалі цестам нятоўстым пластам і апякалі.
Пасьля прыгатаваньня ачышчалі ад цеста і падавалі галаву на стол 1 сакавіка аб 11—12-й гадзіне. Язык і мазгі варылі асобна, мазгі маглі замест адварваньня смажыць.
Да аўсеня падавалі вараную моркву, капусту, бульбу, печаныя антонаўкі, а таксама цыбулю і часнык.
Паколькі міфалягічнага Аўсеня называлі яшчэ Таўсень, Усень, Баўсень і часам нават Бігусень, то ёсьць меркаваньне, што ад апошняга імя паходзіць назва стравы бігос, пашыранай на захадзе Беларусі і ўсходзе Польшчы
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/88
|