-аўсяныя шматкі – 100 г
-малако - 2 шклянкі
-крухмал - 1 сталовая лыжка
-мёд ці цукар - па густу.
Аўсяныя шматкі развесці халодным малаком. Калі крупы набракнуць, малако працадзіць праз сіта і паставіць на агонь. Пасля закіпання ў малако дадаць, памешваючы, разведзены ў вадзе крухмал і мёд ці цукар па густу. П'юць напой цёплым. Аўсяна-малочны кісель вельмі карысна піць пры язве страўніка і дванаццаці-перстай кішкі.
|