Аўсяныя крупы або шматкі (геркулес) - грам 200 заліць цёплай вадой (дзесьці паўлітра) і настойваць гадзін 6-8 або пакінуць на ноч. Затым настой трэба працадзіць, а астатак адціснуць. Гэтую аперацыю паўтары 2-3 разы.
У малачко дадайце па густу цукар, соль і, памешваючы, варыце да загусцення. У канцы варкі ўвядзіце сметанкавае масла, ванільны цукар, дбайна змяшайце і разліце ў змочаныя вадой формы.
Можна зрабіць кіслы аўсяны кісель, але гэта на аматара. Пры замочванні дадаюць чорны хлеб і настойваюць сумесь 2-3 дня, даюць ёй скіснуць, а потым працэджваюць і вараць
|