1-ы рэцэпт, самы просты.
4 шклянкі таўчоных аўсяных круп заліць 8 шклянкамі вады і паставіць у цеплае месца на дзень. Намочаныя крупы да вечара разбухнуць, працадзіць праз сіта. Тое, што сцячэ скрозь сіта, кіпяціць, пастаянна памешваючы, на працягу 2-3 хвілін. Замест круп можна выкарыстаць аўсяныя шматкі "Геркулес". Калі вы жадаеце, каб кісель быў радзей, дадайце яшчэ 1-2 шклянкі вады і праварыце яго дадаткова 8-10 мінут.
2-і рэцэпт - традыцыйны.
Крупу заліць халоднай вадой у суадносінах 1:1, дадаць трохі дрожджаў або кавалак чэрствага жытняга хлеба і пакінуць брадзіць на 12-24 гадзіны (па гусце). Рондаль з кісялём загарнуць у тоўстую тканіну, каб захаваць цеплыню. Вадкую частку асцярожна зліць і давесці да кіпення.
|