Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    АЎСЯНЫ КІСЕЛЬ

    -2-5 шклянак геркулеса,

    -0.5-1 шклянку пшанічных круп,

    -0.5-1 шклянку ячных круп,

    -1 невялікі яблык,

    -пару долек цытрыны, можна трохі сушонай лупіны цытрыны і (або) памяранца,

    -пару-тройку сталовых лыжак цукру,

    -кавалачак жытняга хлеба з разынкамі і (або) ст.лыжку кефіру (на выбар)...

    -1.5-2 літра цёплай кіпячонай вады...

     

    Закіпяціць вады (каля літра), асобна змяшаць 1,5-2 шклянкі асновы (густая белая маса пасля закваскі) і 2 шклянкі квасу (гэта тая вадкасць, якая апынулася зверху пасля адстойвання), а хтосьці захоча дадаць фруктова-ягаднага соку? Размешваць трэба грунтоўна, каб не было камякоў...

    Рондаль з кіпячай вадой павінен быць як мінімум на 2 літра, а то і пабольш. У выніку атрымаецца каля 1.5-2 літра вадкасці. Такім чынам суадносіны аб'ёму асновы да астатніх вадкасцяў дзесьці 1:3, 1:4... (1 частка асновы на 2-4 часткі вадкасці (вады, кваса, сока, кампота).

    Дарэчы, чым менш вады, тым больш густу ў кісялі, але, калі будзе занадта шмат квасу, то кісель будзе вельмі кіслы. Далей, тонкім струменьчыкам уліваем разведзеную квасам (узварам, сокам, а можна ўсім разам) аснову у кіпячоную ваду, тут жа памяншаем агонь пад рондалем да мінімуму, бо на вялікім агні памяншаюцца усе карысныя рэчы.

    Можна сыпануць туды цукру, карыцы, гваздзікі, спецый па гусце, кінуць грамаў 20-30 маргарыну або масла сметанковага. Хтосьці захоча дадаць расліннага алею, хтосьці пасаліць і паперчыць. Уварыце кісель да патрэбнай гушчыні (я уварываю да гушчыні кефіру) і ўжывайце, і які гарачым і халодным... Можна з сухарыкамі...

    Дарэчы, асабіста мне здаецца, што гэты кісель валодае усімі вартасцямі ёгуртаў, кефіраў і ражанак. Ізотаў абяцае, што праз пару-тройку тыдзеньчыкаў рэгулярнага спажывання кісяля усе вашы слізістыя абновяцца, прычым у лепшы бок, а арганізм будзе атрымліваць смачную, карысную, і, што вельмі немалаважна, надзвычай недарагую ежу. Рэкамендуюць есць па шклянцы на сняданак.

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (25.07.2014)
    Праглядаў: 286 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar