-100 г аўсянкі (геркулеса),
-8 г цукру,
-2 г солі,
-300 г вады,
-200 г малака,
-5 г сметанкавага масла.
Авёс заліце цёплай вадой і астаўце на суткі ў цёплым месцы. Затым працадзіце і адцісніце. У атрыманую вадкасць дадайце соль, цукар і пракіпяціце, бесперапынна памешваючы, да загусцення. У гарачы кісель дадайце малако, змяшайце і разліце ў талеркі, змазаныя маслам. Пастаўце на холад. Калі кісель застыне, разрэжце яго на порцыі і падавайце з халодным кіпячоным малаком або сыроваткай.
|