Абрадавая страва на радзiнах. Кашу з прасяных, ячных або грэцкiх круп варыла бабка-павiтуха на малацэ, з яйкамi, цукрам, мёдам, мас¬лам. 3верху кашу аздаблялi цукеркамі i квeткaмi.
На Вiцебшчыне Б. к. назывaлi таксама пiражкi, cyxapыкi, булачкi, якiя выконвалi тую ж абрадавую функцыю. Б. к. падавалi пад канец святочнага абеду, калi пачынаўся “торг” за яе, якi цягнуўся гадзiнамi.
Спачатку ўносiлi не сапраўдную Б. к., а гаршчок з бульбай, гарбузом, нават катом. Пасля «торгу» гаршчок з Б.к. заставаўся ў таго, хто паклаў болей грошай (па трады¬цыi гэта рабiў кум). Той, каму даставалася Б.к., разбiваў гаршчок на шчасце нованароджанаму, частаваў кожнага госця кашай на чарапку.
3 падзелам Б.к. былi звязаны магiчныя звычаi ; абрады (на бяздзетных жанчын кiдалi чарапкi з кашай з пажаданнем iм праз год «кашы» - нараджэння дзiцяці). Б. к. неслi дадому дзецям як пачастунак i «каб багата жылi».
Частку грошай, сабраных з гасцей, забiрала бабка, астатнюю яна аддавала парадзісе «на мыла». У наш час пры святкаваннi радзiн у якасцi Б. к. даюць цукеркi, пячэнне, торт, якiя па традыцыi падаюць на гаршку.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7783
|