Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    БЛІНЫ – СІМВАЛ СОНЦА

    З лёгкай рукі некаторых этнографаў ХХ ст. у навуковых працах знайшла пашырэнне думка пра тое, што галоўная страва Масленіцы – бліны – сімвалізавала сабой абуджэнне сонца.

    З гэтым меркаваннем можна пагадзіцца толькі часткова, таму што культ Сонца не быў дамінуючым у складаным комплексе святочных рытуальна-абрадавых дзеянняў.

    Калі ж улічыць, што ў структуры Масленіцы значнае месца займалі «пахавальныя» гульні, то міжволі напрошваецца думка аб тым, што бліны перш-наперш былі абрадавай стравай памінальных трызнаў.

    Якраз ад масленічных святкаванняў бярэ пачатак добра вядомы фразеалагізм «першыблін камяком». Яшчэ раніцай, калі гаспадыня выпякала самы першы блін, яна клала яго на асобны сподак і ставіла ў чырвоны кут пад абразы.

    Вечарам жа, як толькі трэба было распачынаць трапезу з нагоды ўшанавання памяці продкаў, гаспадар адносіў раніцай прыгатаваную «даніну» на гарышча і ставіў каля акенца. Калі гаспадар вяртаўся да стала, усе прысутныя паварочваліся да абразоў, і пачыналасямалітоўная частка рытуалу.

    Уголас усе дамачадцы чыталі «Ойча наш», «Багародзіцу», памінальную малітву. Пасля гэтага дамачадцы ціха і пачціва садзіліся за стол у адпаведнасці з правіламістагоддзямі выпрацаванага этыкету.

    Мужчынская палавіна сям'і садзілася каля сцяны, жаночая – насупраць. Маці падавала бацьку куццю, той чэрпаў тры лыжкі і перадаваў гаршчок далей. Кожны з прысутных, уключаючы дзяцей, павольна, не спяшаючыся, з падкрэсленым адчуваннем годнасці паўтараў распачаты бацькам рытуал.

    Аднак зразумела, што ўсе з нецярплівасцю чакалі галоўных прысмакаў святочнайвячэры, асабліва бліноў, якія можна было макаць у смятану, масла, у патэльню са скваркамі.

    Вядома ж, не абыходзілася без рытуальнай чаркі і працяглых успамінаў пра тых, аб кім жывая людская памяць утрымлівала ўжо напалову сапраўдныя і напалову легендарныя падзеі.

    На трэці дзень «ахвяру» памерлым родзічам – той самы блін – аддавалі птушкам,каб яны пачаставаліся самі і, паляцеўшы ў вы-рай, перадалі продкам прывітанне ад тых, хто не забыўся пра свой род.

    Лічылася, калі на Масленіцу напячы бліноў больш за ўсіх, то ў хаце «паселіцца»шчасце. Бліны, якія выпякалі на Каляды, сімвалізавалі багаты ўраджай у наступным годзе.

    Каб у гаспадарцы былі добрыя коні, валы, каровы, авечкі і г.д., у дзень ушанавання святога Уласа гаспадыня выпякала аладкі. Бліны, якія называлі «богавымі анучамі», пяклі на Ушэсце.

    На Спаса пяклі блінцы з мукі новага ўраджаю і абавязкова з макам, арэхамі і яблыкамі. Бліны, якія выпякалі на Пакровы, павінны былі «запекчы» ўсе куты ад зімовай сцюжы і вятроў.

    Пяклі бліны на вяселлі. Цешча частавала блінамі зяця, калі ён прыязджаў да родных жонкі на «пярэзвы». Дбайная гаспадыня ведала: нельга есці першы блін – ён прызначаўся продкам (жывомугэты блін стане камяком у горле).

    Аказваецца, што і апошні блін, які яна выпякала, таксама патрабаваў асаблівай увагі. Лічылася, «каб заўжды хата была багата», апошні блін трэба пакінуць на патэльні.

    Автор: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда». Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c09fa784e9830379.html

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 356 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar