Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 2
    Гасцей: 2
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ЧАРНІЦА

    22 ліпеня ягаднік. Чарніца чорная, а пшаніца белая, ды тая і другая жыватом кіруюць. Чарнічны адвар - Божы дарунак. Калі выдавалася гадзінка-другая, падхаплялі бабанькі і дзеўкі кошыкі і спяшаліся ў чарнічныя зараснікі па ягаду чарніцу. Цяжка паднімаеш, жывот надрываеш.

    Тут падмогай здароўю чарніца паспявае. Яна нутро харчуе, ажыўляе і папраўляе. Чарніца - адвядзе ад жывата ліха. Набраўшы чарніцы, рыхтавалі хуценька для папраўкі здароўя чарнічную зацірку. Таўклі ягады, залівалі кіпенем, вось і ўся прамудрасць!

    Калі атрымоўваўся год багаты на ягаду, то елі, колькі можна. Як казалі, удосталь. Калі дарослым не было часу, то адпраўляліся па чарніцы дзеткі. Застацца без чарнічнай дапамогі ніяк нельга.

    Ахвяравалі часам непрыбраным сенам, а па чарніцы ўсё ж хадзілі! Надзеі на гэтую ягаду не запавольвалі апраўдацца. Яна была і лекаркай, і карміцелькай. Пасля таго як ношкі непад’ёмныя адолееш, то працягнешся на лугу і ўжо ежа ў рот не ідзе. У вачах мітусіцца ад стомленасці. А коўш чарнічнага адвара вып'еш, глядзіш, і ачуўся, і мір ужо адкрываецца зноў ва ўсёй красе.

    ГАЮЧЫЯ ЯГАДЫ

    Працягваецца збор чарніц, якія, згодна з народнымі павер’ямі, «адводзяць ад жывата ліха», «пазбаўляюць страўнік ад хваробы, ачышчаюць кроў, нармалізуюць работу печані».

    Чарніцы – гэта не толькі смачныя ягады; здавён у народзе ведалі, што ягады чарніц неабходна ўжываць пры праблемах страўніка і кішэчніка, пры дыябеце, захворваннях печані і іншых крывятворных органаў, рэўматызме і падагры. Чарніцы таксама стабілізуюць зрок.

    Чарніцы – галінкі разам з ягадамі – сушылі на зіму, вешалі ў цёмных месцах. Шматгадовы вопыт народа вучыць, што вельмі карысна ўжываць чарніцы ў спёку, яны дапамагаюць падтрымліваць сілы ў арганізме.

    З чарніц варылі смачнае духмянае варэнне, кампоты. Ягады чарніц захоўваюць свае каштоўныя лекавыя якасці і не губляюць вітамінаў, нават калі іх сушыць і варыць.

    Аўтар: «Народная газета».

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (25.07.2014)
    Праглядаў: 325 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar