Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ЧАСНЫК

    Чоснак, раслiна, якая дзякуючы свайму востраму смаку i рэзкаму паху выконвала ў народным побыце функцыю абярэга. Мяшэчак з Ч., чацвярговаю соллю ды iншымi рэчамi вешалi на шыю каровам з мэтаю ўберагчы iх ад ведзьмаў малочных i новым прыдбаным коням, каб яны не баялiся сурокаў. Ч. служыў чалавеку ахоўным сродкам на працягу ўсяго ягонага жыцця.

    Маленечкае, яшчэ не ахрышчанае дзiцятка, калi ў яго было сцiсканне скiвiцаў, казалі, можа выратаваць сама маці, калi яна пагрызе Ч. i падзьмухае дзiцяцi ў рот. Перад выпраўленнем немаўля на хрышчэнне мацi, наеўшыся Ч., таксама хукала на яго, тое ж рабiлi i блiзкiя, але ў дачыненнi да мацi, засцерагаючы яе самую.

    Кумы перад хрышчэннем таксама ўжывалi Ч., каб у патрэбны абрадавы момант дзьмухнуць, адагнаўшы ад ахрышчанага дзiцяцi нячыстую сiлу. На пэўным этапе дзiцячага росту, калi цяжка праэзвалiся зубкi, мацi хукала яму ў рот Ч.: дзеянне было заснавана на падставе вонкавай аналогii (зубок i зубок часныку).

    Выкарыстоўвалi Ч. i на вяселлi: ад чараў нявесце ў дарогу на шлюб клалi ў кiшэню галоўку Ч. або давалi ёй насiць Ч. на працягу ўсяго абраду. Наагул людзi мелi звычай заўсёды насіць некалькi зубкоў Ч. за пазухаю з ахоўнай мэтаю.

    Калi ў хаце нядаўна яшчэ быў нябожчык, то ад Вялiкадня i да Узвiжання («Часнэйка») нiхто не павiнен быў есцi Ч. i толькi на гэтае свята, фанетычна сугучнае з Ч., дазвалялася разгаўляцца iм. Аналагiчныя апатрапеiчныя ўласцiвасцi прыпiсвалiся i цыбулi.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories2/68.htm

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (25.07.2014)
    Праглядаў: 238 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar