Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ДАДЗЕНЫ БОГАМ ДАР

    У традыцыйнай культуры беларусаў хлеб заўсёды быў сімвалам сямейнага дабрабыту, жыццёвага ладу, шчаслівай долі і росквіту самой сядзібы. Насенне жыта сімвалізавала бессмяротнасць.

    У вуснай паэтычнай традыцыі захавалася вялікая колькасць паданняў аб паходжанні хлеба, аднак у кожным з іх падкрэсліваецца, што гэта самы вялікі дар Бога чалавеку. І гэта на самай справе так, таму што самы каштоўны дар Нябёсаў – Жыццё – для беларуса немагчыма ўявіць без галоўнага падарунка прыроды – жыта. Гэтыя словы – Жыццё (жывот) і жыта – нават “нарадзіліся і выраслі” з аднаго кораня.

    Старажытнае паданне распавядае: калісьці калоссе жыта расло невялікай купінкай ад самай зямлі. Але знямоглыя жнейкі пачалі прасіць Бога, каб каласы сталі вышэйшымі, бо вельмі ж нязручна ім жаць. Бог выканаў просьбу жнеек: жытнёвыя сцябліны сталі больш высокімі.

    У другім паданні гаворка вядзецца аб тым, як Бог пакараў людзей за непавагу да хлеба: выцягнуў колас, зрабіў яго доўгім, але пустым – зерня пакінуў вельмі мала, толькі так, каб людзі не памерлі ад голаду.

    Сярод беларусаў існуе паданне і аб тым, што першы колас Гасподзь кінуў сабаку, які вельмі хацеў есці, але ён не стаў чапаць падарунак Бога, а аднёс яго свайму гаспадару – чалавеку, які пасеяў гэтае зерне.

    Так у людзей з’явіўся хлеб. Як бачым, жыццё чалавека напрамую звязана з самай галоўнай культурай наваколля, аднак у сувязі з тым, што гэта культура была свяшчэнным зернем, наша міфалагічная спадчына не падае саму гіпотэзу паходжання расліны.

    Сказана проста і ясна – Бог даў! І ўжо сам гэты факт абумовіў свяшчэннае стаўленне чалавека да жыццядайнага падарунка Творцы. З цягам часу жытнёвы хлеб стаў галоўным складальнікам у паўсядзённай ежы нашых продкаў. Ураджай жыта даваў надзею на добрае жыццё ў будучым годзе.

    Няўрод часам заканчваўся трагедыяй – галоднай смерцю. Нездарма з палеткамі, на якіх раслі збожжавыя культуры, чалавек размаўляў, як з лепшым сябрам. З той жа нагоды жытнёвыя палоскі былі аб’ектам свяшчэннага ўшанавання ў кантэксце шматлікіх каляндарных абрадаў.

    Напрыклад, у Веткаўскім і суседніх раёнах Гомельшчыны ў дзень святкавання Ушэсця выконваюць адзін з самых старажытных сярод усходніх славян абрад, які носіць назву “Ваджэнне і пахаванне стралы”.

    У заключнай частцы гэтага абраду ўсе яго ўдзельнікі ідуць да жытнёвага поля, зрываюць тры каласы і адразу ж закопваюць іх у зямлю, пры гэтым загадваюць сваё самае патаемнае жаданне.

    Мясцовыя жыхары глыбока перакананыя, што гэтыя жаданні здзейсняцца. Амаль паўсюдна на Беларусі існавала традыцыя перадаваць ніве сілу асвячоных на Вербніцу галінак вярбы: гаспадар уторкваў галінкі ва ўсіх кутах жытнёвага поля.

    Каб перасцерагчы ніву ад граду і надаць ёй патэнцыю спрыяльнага развіцця, рэшткі велікоднай ежы (косткі, шалупінне асвячоных яек) таксама закопвалі на ўскрайку поля.

    Аўтар: «Народная газета».

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (25.07.2014)
    Праглядаў: 269 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar