Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ЕЖА

    У дзень ушанавання святога апостала Архiпа па праваслаўным календары, жанчынам неабходна было ўвесь дзень правесцi на кухнi. Чым больш яны нарыхтуюць разнастайнай ежы ў гэты дзень, тым багацейшай будзе iх сям’я i дом на працягу ўсяго года.

    Ежа з’яўлялася складовай часткай сямейна-родавых i каляндарных абрадаў. Больш пiльна сачылi за парадкам падчас абеду i вячэры, а не за сняданкам.

    Такое сакральнае стаўленне да ежы вынiкала з таго, што гаспадар, якi займаў пачэснае месца за сталом, пад абразом, павiнен быў наладзiць трапезу такiм чынам, каб "Боскiя дарункi" спажывалiся з вялiкай пашанай i ўдзячнасцю.

    Асноўнай ежай славян са старажытных часоў былi хлеб (блiнцы, кашы) i гароднiна. Паводле народных уяўленняў, хлеб быў сiмвалам шчасця i дабрабыту.

    Мыццё рук перад ежай было абавязковым як у сэнсе асабiстай гiгiены, так i ў сэнсе рытуальнага ачышчэння рук, якiя будуць датыкацца да "дароў боскiх". Нiколi не елi за "голым", не засланым абрусам, сталом.

    Першым за стол сядаў гаспадар, ён першым заканчваў трапезу, першым спрабаваў ежу. Калi ежа раскладвалася па талерках, з’есцi трэба было абавязкова ўсё.

    Хто пакiне ежу на талерцы, той "згубiць" дабрабыт i здароўе. Есцi адну лусту хлеба маглi толькi муж i жонка. Лiчылася, калi жанчына даядае за мужчынам, ён будзе за ёй "бегаць", i наадварот.

    Нельга было грукаць лыжкамi, пакiдаць лыжку так, каб ручкай яна датыкалася да стала, а другiм канцом — да талеркi — "будаваць масток для нячыстай сiлы". Паспешлiвасць у ежы, неакуратнасць лiчылiся недапушчальнымi. Работнiкаў, якiх запрашалi на працу, абавязкова ўсаджвалi за стол i назiралi за тым, як яны ядуць.

    Лiчылася, што той, хто есць шмат i хутка, але акуратна, будзе так i працаваць. Вялiкiм грахом лiчылася казаць пра ежу дрэнныя, абразлiвыя словы. Акуратна ставiлiся да крошак. Іх абавязкова збiралi са стала, i калi не елi самi, то аддавалi птушкам.

    Пасля ежы трэбы было абавязкова выказаць падзяку Нябёсам i прыбраць посуд, iнакш уначы там наладзiць сабе стол "нячыстая" сiла. Непрыбраным стол пакiдалi на ноч толькi ў днi ўшанавання продкаў: на Радаўнiцу, Дзяды i г.д.

    На Гомельшчыне i сёння iснуе звычай не мыць посуд пасля таго, як хтосьцi з членаў сям’i некуды з’ехаў. Прыкмячалi: калi хтосьцi з членаў сям’i закашляўся за сталом, нехта спяшаецца да вас у госцi; калi чалавек раняў ежу, якую нёс да рота — яму нехта зайздросцiць.

    Нельга есцi за чытаннем — розум (памяць) "заясi". Не заахвочвалася ўжыванне празмернай колькасцi ежы. Лiчылася, што калi чалавек есць зашмат, быццам за дваiх, значыць за iм стаiць нячыстая сiла.

    Аксана Катовiч, Янка Крук.

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 267 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar