Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 2
    Гасцей: 2
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ЕЖА ВОЛАТАЎ

    Грэчка і каша з гэтых круп заўсёды былі сімвалам і ўвасабленнем дабрабыту і багацця. Увогуле, з грэчкай у славян было звязана шмат паданняў. Часцей за ўсё падкрэсліваюць паходжанне грэчкі з татарскіх земляў і нават часам завуць татаркай.

    Акуліна-грачышніца (26/13 чэрвеня) — прысвятак сённяшняга дня. Усе звычаі гэтага дня былі звязаны з грэчкай. Яе маладыя парасткі не вытрымліваюць нават лёгкіх маразоў, таму сяляне, улічваючы шматвяковы вопыт, казалі: “Сей грэчку на Акуліну”, а яшчэ дакладней: “Грэчку сей ці за тыдзень да Акуліны, ці на тыдзень пазней”.

    * Вельмі складаную па агратэхніцы грэчку селянін вырошчваў, не шкадуючы ні працы, ні часу, звяртаючыся з малітвай да святой пакутніцы Акуліны: “Дапамажы нам, матухна, вырасціць вялікі ўраджай грэчачкі...”

    * Калі грэчка пачынае квітнець, з поля зрывалі невялікія пучкі і ўпрыгожвалі ў хаце ікону святой Акуліны. * Аб карысных для здароўя чалавека якасцях грэчкі было вядома здавён. Грэчневую кашу — “галоўную” з усіх сялянскіх каш — лічылі ежай волатаў.

    * Часцей за ўсё грэчкай лячылі захворванні страўніка: пякотку і жаўтуху.

    * У кожнай мясцовасці былі свае правілы пасеву грэчкі. Пасеў прымяркоўвалі да дзён, калі квітнела каліна. Лічылася, што ў такім выпадку ўраджай будзе вялікім, надзвычай багатым.

    * Лічылася, што нельга сеяць грэчку ў ясны, сонечны дзень: “Такая грэчка дасць выдатную салому, але будзе пустацветам”. Таму неабходна было абавязкова дачакацца пахмурнага дня.

    * Абавязкова глядзелі на стан Месяца: для пасеву грэчкі лічыўся спрыяльным час, калі Месяц быў “на збыта”.

    * Сеяць грэчку на поўню ці пры моцным ветры было забаронена — усе роўна што не сеяць, збіраць нічога не давядзецца.

    * Па стану пасеваў грэчкі маглі разважаць аб неўраджаі. * Грэчка — меданос. Таму яе сеялі побач з пчальніком. Асабліва карысны цёмны мёд завецца грачышным.

    Аксана Катовіч, Янка Крук

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 240 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar