Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ГАЛЁПЫ

    Рытуальнае мучное печыва з нагоды прылёту буслоў. Дзень сустрэчы птушак прыпадаў на благавешчанне (25 сак. С. ст.).

    Выпякалі Г. з пшанічнай мукі ў выглядзе булачак або коржыкаў рознай формы ( у залежнасці ад мясцовых звычаяў); маглі імітаваць фігуру бусла – з дзюбай, крыламі, лапамі, хвастом; яго выява магла быць выціснута на печыве зверху. Выпякаліся Г. у выглядзе буславай лапы або з яе адбіткам (выціскаўся трыма пальцамі); Г. маглі мець форму сахі, бараны, сярпа і інш.

    Пяклі Г. напярэдадні або ў дзень благавешчання (калі забаранялася пячы хлеб) ці на наступны дзень. Агульнае прызначэнне печыва – сустрэча, кліканне буслоў. Г. раздавалі дзецям, якія выходзілі з імі на падворак, бегалі, стараючыся паказаць печыва першаму ўбачанаму буслу і пачаставаць яго.

    Пры гэтым прыгаворвалі: “Бусел, бусел, на табе галёпу, // Дай мне жыта кону!” або “Буську, буську, на тобі борону, // Дай мне жыта сторону! Буську, буську, на тобі сырпа, // Дай мне жыта снопа!”.

    Часам печыва проста пакідалі на двары, каб ім пачаставаўся бусел. Астатнія Г. дзеці елі самі. Г. вядомы таксама на Зах. Палессі (Кобрынскі, Маларыцкі, Драгічынскі, Іванаўскі р-ны). На Гродзеншчыне, Піншчыне на благавешчанне пяклі коржыкі (“падпалкі”) у форме буславай лапы (“буськавы лапы”, “бусловы лапы”), на Навагрудчыне – круглыя невялікія пампушкі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11213

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 312 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar