Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 4
    Гасцей: 4
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ГАРЭЛКА

    Гарэлка ў беларусаў мае выразны сімвалічны статус. Неадназначнасць стаўлення да Г. у рэальным жыцці вызначае дачыненні яе ў этыялагічных легендах як са станоўчым, так і з негатыўным полюсамі, як з Богам, так і з чортам.

    Згодна з запісамі са Століншчыны, Бог, ведаючы, што Г. гоніць чорт, зрабіў так, каб людзі, якія не злоўжываюць ёю, былі моцныя і здаровыя. У той жа час за выдумку чорта гнаць Г. з жыта Бог у дзесяць разоў скараціў ураджай. Г. уваходзіць у шэраг абавязковых элементаў пахавальна – памінальнага комплексу.

    Пасля пахавання запрашаўся і сам нябожчык – яму лілі Г. на абрус са словамі: “Хадзі выпі чарачку гарэлкі”. У час памінання ставілі на стол асобную чарку, адлівалі Г. на стол, лілі на магілку. Г. – адзін з неадлучных элементаў каляндарных святаў.

    Амаль усе земляробчыя абрады адбываліся паводле канону старажытных аграрна-культавых дзеяў, якія патрабавалі шырокага гуляння, весялосці, багацця страў.

    У народнай свядомасці захавалася псіхалагічная матывіроўка сакральнасці і неабходнасці “піру” ў святы, звязаныя з земляробствам: “Без Г. і празнік не ў празнік”. Значным сведчаннем важнай ролі Г. і піва стала сумяшчэнне значэнняў “піццё, пачастунак” і “вялікае свята” ў адным слове – канун. Усведамленне залежнасці плёну ад частавання характэрна для большасці абрадаў.

    Да прыкладу, на вячэру пасля вывазу гною запрашаліся зусім незнаёмыя людзі: “Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося”, а за сталом чарцы папярэднічаў тост: “Як вып’еш, так і адмочыць.

    Піце, каб усходы былі часцейшыя і гусцейшыя”. У такім разе іміатыўная магія прыпадабняе Г. да дажджу. Мае міфалагічеы падтэкст і наступны матыў: менавіта з п’яных гасцей жартавала нячыстая сіла; вядомы шэраг былічак пра п’янага, які блудзіў па лесе, прачынаўся сярод балота, атрымліваў у падарунак “шышкі” і пад.

    Ап’яненне (у тым ліку наркатычнае) парушала прастора – часавыя арыенціры, спрыяла падобным кантактам з нежыццю”, як бы здымаючы межы паміж светамі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/922

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 333 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar