Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ГАРОХ

    Адна са старажытных культур, што складала асноўную ежу да збожжавых, набыў у архаічнай культуры глыбокі сімвалічны сэнс. Яго найпершае і асноўнае абрадавае выкарыстанне – у пахавальна-памінальным комплексе.

    Г. раскідвалі па кутах ці кідалі за печ для душаў памерлых. Беларусы ў час памінальнай ежы адчынялі вокны і дзверы, а гаспадар, абышоўшы хату, запрашаў продкаў на страву з Г., які быў адной з найважнейшых калядных страваў, а таксама неабходным атрыбутам рытуалаў з выразнай прадукавальнай семантыкай.

    Бацька падкідваў Г. угару, а дзеці стараліся злавіць па дзве гарошыны, каб авечкі прынеслі паболей ягнят. У народнай культуры Г. мае эратычную сімволіку, і прарослая гарошына атаясамліваецца з зачаццем дзіцяці.

    У чарадзейных казках нараджэнне асілка Пакацігарошка наўпрост звязваецца з праглытваннем жанчынай цудоўнай гарошыны (параўн. таксама значэнне фразеалагізмаў: паесці гароху – “зацяжарыць”, атрымаць гарохавы вянок – “атрымаць адмову пры сватанні”.

    Дарэчы, гарохавы вянок сімвалізаваў у рытуалах страчаную дзявоцкасць. Паказальны і наступны звычай, вядомы ў канцы мінулага стагоддзя на Гродзеншчыне: калі для абраду ачышчэння прыходзіла маладая жанчына, што мела пазашлюбнае дзіця, святар надзяваў ёй на галаву вянок з гарохавай саломы і загадваў прывязаць яе да дрэва, якое расло каля царквы.

    У беларускіх павер’ях струк з дзевяццю або дванаццаццю гарошынамі мог спыніць вясельны поезд, а перакінуты праз страху, ператвараў удзельнікаў вяселля ў ваўкоў (гл. Ваўкалак). І

    снуюць гіпотэзы аб прыналежнасці Г. да сімвалаў і атрыбутаў бога Перуна. Магчыма, таму героі некаторых казак, накіроўваючыся да ведзьмы (Бабы Ягі) па чароўныя гуслі-самагуды, прыхопліваюць з сабой Г. Па гарохавай (або бабовай, гл. Боб) сцябліне баба з дзедам падымаюцца аж на неба да самога неба. Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/892

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 279 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar