Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ЯЧНАЯ КАША

    Алесь Лозка Сямейная перадкалядная вячэра. Абрадавая страва – звычайная ячная каша з алеем або мёдам. Лiчылася: якая куцця, такi будзе i ўраджай; якi дзень, такi будзе i год.

    Не сварылiся, не пралi, хавалi кудзелi, грабянi, верацёны. У хату прыносiлi сена, за сталом выклiкалi "мароза". А на Вiцебшчыне гаспадар адчыняў акно i гаварыў: "Строк! А сторк (авадзень)! Просiм да куццi, толькi маiх коней (валоў) не кугуцi". (Нікіфароўскі, 1897).

    Падмяталi падлогу, а ў наступныя днi – не, каб быў чысты лён. Iснавала шмат iншых прыкмет i павер'яў. Iснаванне ў дахрысцiянскi перыяд святкавання Каляд пацвярджаецца пiсьмовымi дакументамi, дзе гаворыцца аб забароне "елiнскiх бесаванняў".

    Асаблiвае старанне праяўляў маскоўскi царызм i руская праваслаўная царква, якiя пазней свае карныя метады перанеслi i на беларускiя землi.

    У Грамаце цара Аляксея Мiхайлавiча аб Калядзе, Усенi народных гульнях 1649 г. прадпiсвалася "Тъмъ людемъ, за такия супротивныя христианскому закону за неистовства, быть отъ насъ въ великой опалъ и въ жестокомъ наказаньъ". У згаданым дакуменце ўпамiнаюцца i асуджаюцца "iгрышча бясоўскiя" ("въ навечери Рождества Христова кликали многие люди Каледу и Усень").

    Акрамя "навячэр'я Раства" (перадкаляднай куццi) згадваецца i ўвесь калядны перыяд: "Да на Рождество Христово и до Богоявленьева дни собираются на игрища сборища бъсовския" (Сахараў, 1885. С.388-390). Звычай засцілання сенам падлогі вядомы многім народам Еўропы.

    Асабліва строга гэтай традыцыі прытрымліваюцца напярэдадні Раства (Jouluaatto) у Фінляндыі, дзе, як і ў Беларусі, упрыгожваюць нават столь над сталом саламянымі «павукамі». Выказваецца думка аб паралелях з яслямі Ісуса ў Віфлееме.

    Але галоўны сэнс даследчыкі бачаць у звычаі з саломай як сімвале ўраджаю і забеспячэнні будучага дабрабыту (КЗ, 1973. С. 129). У некаторых ваяводствах Польшчы сяляне за вячэрай кідалі гарох у сцяну і крычалі: «Воўк, воўк, ідзі да гароху, а не прыйдзеш, то не прыходзь і ў новым годзе!» (с. 210).

    Асабліва падобныя да беларускіх па форме назвы перадкаляднага дня і вечара ў Балгарыі: Малка Каледа, Каледето, Суха Коледа, Бьдни вечер, Срешу Колада, Каден вечер, Богата вечеря, Бьдна вечеря (бьеден – нядрэмны).

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (25.07.2014)
    Праглядаў: 370 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar