Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 3
    Гасцей: 3
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ЯЙКА

    Міфапаэтычны сімвал першакрыніцы жыцця і пладароддзя. Паводле старажытных паданняў, сусвет быў створаны з Я., пакладзенага казачнай птушкай Феніксам або вадаплаўнай птушкай (качкай).

    Сусветнае Я. апісваецца як залатое. Сусвет утрымлівае ў самім сабе не толькі жыццёвы пачатак, але і кіраванне лёсам сусветнага зла. У казках пра Кашча Несмяротнага пералічваюцца ўкладзеныя адно ў адно пад дубам рытуальныя сімвалы — куфар, заяц, качка, Я. і ў ім Кашчава смерцъ.

    Я. увасабляе жыватворную сілу, якая процістаіць рознай нечысці, і ў некаторых выпадках яно роўнае маланцы. Чорт можа быць забіты маланкай або Я., знесеным напярэдадні Калядаў, калі нараджаецца Сонца.

    Аднак калі курыца знясе Я. на першы дзень свята, то ў гаспадарцы чакалі ўбытку. Вялікая роля Я. у аграрнай магіі. Вясной у полі каталі Я. Пры першай сяўбе дзеля забеспячэння добрага ўраджаю ў полі араты мусіў з'есці Я., пры сяўбе лёну Я. падкідвалі як мага вышэй.

    У дзень першага выгану жывёлы на пашу сяляне пагладжвалі яе Я. па спіне. Я. знаходзіцца ў цэнтры велікоднай абраднасці. Пафарбаванае ў чырвоны колер Я. у хрысціянскай інтэрпрэтацыі сімвалізуе кроў, пра-літую Ісусам Хрыстом дзеля збавення людзей ад грахоў.

    Велікоднае Я. каталі з горак, клалі ў зерне, падрыхтаванае на пасеў. У час сяўбы па полі раскідвалі шкарлупіны. У хаце шкарлупіны ад Я. затыкалі ў шчыліны бярвенняў, каб не вадзіліся прусакі. На Радаўніцу (Вялікдзень памерлых) пафарбаваныя Я. пакідалі на курганах і могілках, крыжападобна каталі іх там, што лічылася сродкам часовага ажыўлення мёртвых.

    Гаючыя ўласцівасці прыпісваліся нават вадзе, у якой фарбавалі Я. У некаторых мясцінах Беларусі на Радаўніцу на могілках распальвалі вогнішчы і пяклі на іх яешню. Я. і яешня лічыліся магічным сродкам, якія забяспечвалі маладым дзетароднасць.

    Шмат існуе павер'яў аб магічнасці Я., якое можа знесці певень. Калі Я. знясе певень, якому мінула сем гадоў, то з яго народзіцца вогненны Змей (Цмок). Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6753

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (25.07.2014)
    Праглядаў: 252 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar