- аўсяныя крупы “Геркулес” – 60 г
- вада – 240 г
- цукар – 5 г
- масла сметанкавае – 5 г
- малако - 200 мл.
- соль - па густу.
Крупу “Геркулес” засыпаюць у цёплую ваду і ставяць у цёплае месца на 12 гадзін.
Затым працэджваюць і аджымаюць, кладуць у вадкасць соль, цукар і вараць, памешваючы, да кансістэнцыі густога кісяля.
Дадаюць масла, выліваюць кісель ў талерку і астуджаюць. Асобна падаюць малако.
|