Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 3
    Гасцей: 3
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    КАМЫ

    У гэтай стравы, як вераць многія, вельмі старажытнае паходжанне і, у кожным разе, цікавая сімволіка.

    Гарохавыя камы — страва немудрагелістая. З моцна разваранага гароху таўкуць пюрэ, дадаюць соль, спецыі, тлушч (або, напрыклад, знакамітыя беларускія скваркі), часам пасераваную цыбулю, смажаныя грыбы, змазваюць алеем ці таплёным тлушчам і потым або запякаюць у печы, або смажаць на патэльні.

    Калі пры гэтым дамагчыся хрумсткай скарыначкі (для чаго, мабыць, камы лепш запаніраваць у сухарах), атрымаецца нешта накшталт кракетаў. Варыянт са скваркамі мае цалкам мясны смак, але нават і зусім нішчымны варыянт — патраўны і досыць смачны, прынамсі, не горш за ўсякія экзатычныя прадукты з японскай соі, невядома як генетычна мадыфікаванай.

    Камы гадоў 100-150 таму рабілі яшчэ і з бобу, а таксама з бульбы (бульбяное пюрэ і было вядомае нашым продкам перадусім у выглядзе “камоў”), часам з сумесі бульбы і бабовых (звараных асобна).

    У канцы ХІХ ст. камы ў нас елі амаль выключна ў посныя дні — хутка таўклі адвараныя ў падсоленай вадзе гарох ці боб, ляпілі рукамі і складалі ў рэшата, падавалі ў канцы ежы ці нават па выхадзе з-за стала. А вельмі цікавымі, нават у нечым загадкавымі, камы робіць свята, на якім яны былі галоўнай абрадавай стравай і якому нават далі назву. Камаедзіца — народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны.

    Зафіксаваны ў канцы ХІХ ст. у наваколлях Бягомля, гэтае свята (6 красавіка паводле новага стылю) было прысвечанае абуджэнню мядзведзя ад зімовай спячкі, і нароўні з іншымі экзатычнымі для сучаснага смаку стравамі, як сушаны рэпнік і аўсяны кісель, гатавалі таксама камы — усе тры стравы былі як бы рытуальным пачастункам Мядзведзю, а самым галоўным з іх — менавіта камы (адсюль назва свята).

    Расійскі гісторык акадэмік Рыбакоў пабудаваў цэлую тэорыю, што беларуская Камаедзіца роднасная старажытнаму грэцкаму дзейству — Камедыі і што нібыта абедзве былі ў далёкія індаеўрапейскія часы татэмным “мядзведжым святам”. Таму, маўляў, і частавалі тымі прадуктамі, якія найболей любіць мядзведзь (у тым ліку гарох і авёс).

    Сучасная гістарычная навука мае на гэты конт больш цвярозае меркаванне: назва Камаедзіцы сапраўды паходзіць ад грэцкага “камедыя”, але не непасрэдна, а пры пасярэдніцтве студэнтаў езуіцкіх калегіумаў і іх праваслаўных апанентаў-бурсакоў, якія занеслі гэтае слова ў народныя масы падчас штукарскіх дзействаў.

    А ўжо потым яго дзе-нідзе пераасэнсавалі ў народзе як “свята паядання камоў”… Ці так яно было, не бяруся меркаваць, але нават у гэтым выпадку сувязі камоў і Камаедзіцы добрых трыста гадоў, з часоў барока. Камы вядомыя ўсім нашым суседзям, але найбольш распаўсюджаныя ў латышоў — пад назвамі zirņu pikas ці нават проста kami.

    Прыгатаваныя традыцыйна са старых гатункаў гароху — шэрага і дробнага, камы лічацца адной з самых знакавых страваў латышскай нацыянальнай кухні. Ладу не дабяру, чаму гэтая страва зусім вымерла ў Беларусі, бо гэта была б выдатная закуска да піва, напрыклад.

    Але вось сышло. Ці атрымаецца вярнуць іх у меню дэмакратычных піўных установаў альбо яны застануцца толькі на старонках этнаграфічных даведнікаў, для здачы студэнцкіх залікаў?

    Алесь Белы

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 510 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar